Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

ВІТАЕМ ВАС У НАШЫМ МУЗЕІ!

БЕЛАРУСКАЯ ХАТА

МУЗЕЙ ЗНАХОДЗІЦЦА НА 3 ПАВЕРСЕ ШКОЛЫ Ў КАБІНЕЦЕ № 33.

З'ЯВІЎСЯ ЁН ДЗЯКУЮЧЫ НАМАГАННЯМ НАСТАЎНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТРАТУРЫ

ЛІСУН МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ

 


Зойдзем у хату, якой яна была яшчэ нядаўна, а часам сустракаецца і зараз.

Выгляд яе для кожнай мясцовасці быў розны. Але найбольш тыповы быў такі. Ля ўвахода, справа, месца для мыцця посуду і іншых кухонных рэчаў. Пасля — печ. За печчу, па правай сцяне,— нары. Пад імі складалі розныя рэчы. Часам замест нараў стаялі шырокія ложкі.

Уздоўж астатніх дзвюх сцен ішлі шырокія лавы, пакрытыя тканымі налаўнікамі. На іх сядзелі. Ноччу на лавах маглі спаць, асабліва калі бывалі госці.

Перад лаўкамі — стол. Заўсёды дужа белы, бо яго часта скрэблі нажом. Стол і лаўкі часцей за ўсё былі з тоўстых дубовых дошак. Ля той сценкі, дзе дзверы, стаялі куфры і гаспадыніны кросны.

Упрыгожвалі хату тканыя посцілкі. І, вядома ж, рушнікі. На іх звычайна пераважае вясёлка: жоўты, чырвоны, сіні, блакітны і іншыя колеры.

Прыгожа і ўтульна было!

 

 

 

ПЭЧ

 

Размяшчалася ў праым ці левым вуглу.

Под – дзе палілі дровы,гатавалі ежу.

Засланялі пэч засланкай.

Печ выкарыстўвалася і для ацяплення жылля.

 Гэта быў у хаце гаспадарчы вугал (бабін кут, мыцельнік).

 

 

КАРУНКI

 

Ажурна-сеткавыя вырабы. Выкарыстоўваліся для аздобы адзення, бялізны. Карункі вырабляліся (пляліся) часцей кручком, пруткамі, на паклюшках.

Абшывалі каўняры і манжэты жаночых кашуль, аздаблівалі фартухі, ручнікі, падзоры, настольнікі, навалачкі.

Узоры самыя разнастайныя: ромбы, палосы, зігзагі, крыжыкі, квадраты, стылізаваныя кветкі, лісткі, фігуркі птушак.

 

ГАРЛАЧ

 

Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў.

Сустракаецца з выцягнутым тулавам, пуктымі бакамі і звужанай шыйкай.

Упрыгожвалі глянцаваннем, арнаментам.

 

КАЛАЎРОТ (САМАПРАДКА)

 

Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умова. На Беларусі вядомы два тыпы: стяак і ляжак. Абодва мелі кола, педаль. На Беларусі з’явіліся ў 16 стагоддзі. Прадзільны апарат складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.

 

 

ПРАНIК (ПРАЖЭЛЬНIК)

 

Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім пралі бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні. Ім маглі адбіваць лён, проса. На Беларусі вядомы з 11 - 12 стагоддзя.

 

БЯЗМЕН

 

Даўняя ручная рычажная вага. Металічны або драўляны стрыжань з пастаянным грузам (гірай) на адным канцы і кручком ці чашкай для ўтрымання грузу на другім. На стрыжні – шкала алдліку, і рухомая апора – абойма ці драўляная пятля.

 

ПОСЦIЛКА

  

 Узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а ў мінулым і абрадавага прызначэння.

Посцілкай засцілалі ложак, ёю накрываліся, яе вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера хаты, засцілалі ў выязныя сані і вазы, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх у вясельным абрадзе, лічылі важнай часкай пасагу маладой.

 

ЦЭБАР

 

Драўляны гаспадарчы посуд з клёпак. У цэбры замешвалі сечку, рабілі “паранку” карове, каню, пойла цялятам.

 

 

ВЕРАЦЯНО

Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. Выстругвалі нажом. Выточвалі з бярозы, ясеню, грушы.

 

СЕРП

 

Прылада для ўборкі збожжавых культур. Вядомы з глыбокай старажытнасці. На Беларусі бытавалі сярпы паўкруглыя і падоўжаныя.

Паўккруглым жаць было лягнчэй. Перад жнівом серп зазубрывалі, тачылі. Кожная жняя мела свой серп, які захоўвала ў сухім месцы. У наш час серпам жнуць першы сноп у чаc зажынак.                                                                                                                                                                        

 

РУЧНIК

 

Кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. шырыня яго вар’іравалася ад 25 да 40 сантыметраў, даўжыня ад 1 да 4 мераў.

 

 

НАСОЛЬНIК (АБРУС)

 

Выраб, прызначаны для засцілання стала.

 

 

НАЧОЎКI (НОЧВЫ)

 

Карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам.

Прызначана для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, мяса дя каўбас.

Выдзёўбвалі цяслой з ліпы, асіны.

 

ПIЛА

 

Інтрумент для апрацоўкі (распілоўкі) дрэва, мінеральных парод, металу. Вядома з 10 стагоддзя.

 

 

НАЦЫЯНАЛЬНЫ БЕЛАРУСКI КАСЦЮМ

 

 

РАДЫЁ

 

 

МАСЛАБОЙКА

 

Драўляная пасудзіна, якая прызначалася для вырабу масла.

 

ПРАС

 

Выраб з жалеза для прасавання адзення. Вугалькі закладваліся ўнутры вырабу і награвалі ніз.

 

 

РАДЫЁЛА МIНСК – 61

 

Радыёпрыёмнік 1961 году выпуску. Прызначаны як радыё. Можна было слухаць музыку і песні з грампласцінак.

 

 

БОЧКА (ДЗЕЖКА)

 

Драўляны выраб акруглай формы. Прызначаны дя захавання і перавозкі вады, розных напояў (квас, медавуха).

 

 

КАЧАЛКА

Драўляны выраб прызначаны для прасавання бялізны, адзення. На круглую качаку накручвалі прадмет (бялізну, адзенне), клалі на стол, зверху – качалку з рабрыстай паверхняй і качалі.

 

ДЫВАНЫ

 

Тканыя (з нітак або ануч), слаліся на лавы (напаўнікі) або на падлогу.